Навіны KNIHI.BY у ЖЖ-фармаце больш выходзіць ня будуць.
Мы прыйшлі да меркаваньня, што анансаваць навінкі праз Facebook і Twitter больш зручна і апэратыўна.
Таксама навіны сайту можна атрымліваць пра з рассылку з сайту (падпіска для зарэгістраваных карыстальнікаў у профілі на сайце) і праз падпіску на нашую суполку на Google Groups.
Навіны ў ЖЖ могуць быць адноўленыя пры наяўнасьці нейкай колькасьці зацікаўленых людзей. Таму, каму зручна было дазнавацца пра навінкі KNIHI.BY менавіта праз ЖЖ, пішыце ў прыват ці ў камэнтарах да гэтага допісу.
З павагай, адміністрацыя KNIHI.BY
У кнізе выдатнага беларускага літаратара Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраныя апавяданні апошніх гадоў жыцця. Аўтар склаў зборнік літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць Вячаслава Адамчыка ― узорны прыклад служэння ідэалам Бацькаўшчыны.
Сэрцайка. Сувэнірны магніт. Сувэнірны магніт (разьдзел РОЗНАЕ/МАГНІТЫ/СУВЭНІРЫ)
Няхай магніцік ня толькі прымацуе пяшчотную цыдулку, але і прымагніціць сэрца любага чалавека.
Кніга Быкаў Васіль. Прыпавесьці / Bykau Vasil. Parables (разьдзел МАСТАЦКАЯ ПРОЗА/ПЕРАКЛАДЫ)
Прыпавесьці клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава (1924 2003) упершыню выдаюцца ў перакладзе на ангельскую мову.
Перакладчыкі гэтай кнігі, з глыбокай пашанай ставячыся да асобы Васіля Быкава, прыклалі ўсе намаганьні, каб перадаць па-ангельску ўсю ідыяматыку быкаўскай мовы і захаваць адметна-беларускую іронію арыгінальнага тэксту.
Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша.
Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў, ну і, як звычайна, цудоўная беларуская паэзія.
Традыцыйна часопіс “Дзесялоў” друкуе дэбютантаў, на гэты раз іх адразу чацвёра - гэта паэты Уладзімір Плавінскі, Яўгенія Носарава і Аляксей Абрамчук, а таксама празаік Уладзімір Садоўскі. А таксама змешчаны ў нумары артыкул літаратурнага крытыка Алесі Лапіцкай пра новы зборнік прозы беластоцкага празаіка Міхася Андрасюка “Вуліца Добрай Надзеі”.
У тумане між разор
Дзе каліна ўецца,
Не стрымана, як віхор,
Чорны конь нясецца.
Ты ляці, ляці, звіні
Між азёр і гаю,
І дзяўчыну дагані,
Тую, што кахаю.
Гэй, мой конік вараны,
Сэрцам бег твой чую,
Б’юць падковы, як званы,
Аб зямлю сырую.
Цалкам навіны ад 17.05.2011 ТУТ.

Кніга, якую рэдакцыя аддае ў рукі чытача, утрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яе змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Улашчык. У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання. Шмат у іх звестак, якія зусім адсутнічаюць у нашых летапісах.
Кніга Барыс Сымон. Як у нас клічуць? (разьдзел ДАВЕДКАВЫЯ ВЫДАНЬНІ/НАВУКОВАЯ ЛІТАРАТУРА)Гэтая кніжка складаецца з двух слоўнікаў. У першым з іх — “Асабовыя імёны” — змешчаныя асабовыя імёны, якія бытавалі і бытуюць у розных жыхароў сучаснай Беларусі. Тут даюцца паходжанне і сэнсавае значэнне кожнага імені, вытворныя экспрэсіўна-эмацыянальныя словы ад яго, дні імянінаў паводле праваслаўнага і каталіцкага календароў. У другім слоўніку — “Беларускія імёны” — друкуюцца тыя традыцыйныя мужчынскія і жаночыя імёны беларусаў, што бытавалі ў розны час. Яны прапаноўваюцца маладым бацькам, калі яны хочуць, каб іхныя дзеці заставаліся ў гэтым свеце беларусамі.
Кніга Сін Ілля. Тэатральныя дэманы (разьдзел МАСТАЦКАЯ ПРОЗА)

Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфэмэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпу вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць...
Паштоўкі Каханне кожны дзень… (разьдзел РОЗНАЕ/ПАШТОЎКІ)Набор з 7 арыгінальных паштовак на кожны дзень тыдня.
© ІП Бахун Т. У. Памер 100х100 мм.
Дорым цяпло каханым дзень пры дні ды не забываймася, што “каханне — гэта тэарэма, якую трэба даказваць штодзень”.
Кніга Гесэ Герман. Стэпавы воўк (разьдзел МАСТАЦКАЯ ПРОЗА/ПЕРАКЛАДЫ)Раман “Стэпавы воўк” — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877—1962).
"Я, натуральна, не магу і не хачу прадпісваць чытачам, як яны маюць разумець маё апавяданне. Няхай кожны сам сабе выбірае, што яму пасуе і што можа быць карысным! Але мне было б прыемна, калі б многія самі заўважылі, што гісторыя Стэпавага ваўка, хоць і паказвае хваробы і крызіс, але не ёсць гісторыяй, якая вядзе да смерці, да пагібелі, а наадварот: да ацалення"
(З пасляслоўя аўтара)
Кніга Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі (разьдзел ДРАМАТУРГІЯ)У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.
Цалкам навіны ад 27.04.2011 ТУТ.

Вершы Славаміра Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечныя пытанні, якія хвалююць чалавечую душу: каханне, воля, лад у грамадстве і лёс Бацькаўшчыны. На паэтычнай ніве яны выяўляюць арыгінальнага і адметнага сваім майстэрствам аўтара.
Кніга Бабарэка Адам. Збор твораў у двух тамах (разьдзел КРЫТЫКА/МАСТАЦКАЯ ПРОЗА/ПАЭЗІЯ)Цяпер усё апублікаванае А. Бабарэкам пры жыцьці выглядае толькі надводнай часткай айсбэргу, бо большая частка таго, што стваралася пісьменьнікам, у друк ня трапіла альбо ўвогуле пісалася не для публікацыі. Шмат што засталося ў чарнавіках, накідах, плянах–схемах, “расшыфроўваць” якія даводзілася ўжо непасрэдна ў працэсе падрыхтоўкі гэтага выданьня. Такім чынам, сёньня зьявілася магчымасьць адэкватнай ацэнкі творчасьці і асобы Адама Бабарэкі, а таксама літаратурнага працэсу 1920—30–х гг. увогуле.
Кніга Качук Юры. Моц смаку (разьдзел КУХАРСТВА) Рэдзька са шмальцам, сёрбанка са свежых грыбоў, мясны прыварак, рыба па-гультайску, ліповая настойка — разам 361 унікальны рэцэпт беларускіх страваў і напояў пад адной вокладкай!
Усе стравы аўтар сам прыгатаваў і пакаштаваў. Большасць рэцэптаў суправаджаюць і фотаздымкі. А дзе фотаапарат не мог перадаць усяго каларыту, ілюстрацыі замянілі на нацюрморты Васіля Шамрука.
Кніга Рыжкоў Віталь. Дзверы, замкнёныя на ключы. + CD (разьдзел ПАЭЗІЯ/ПЕРАКЛАДЫ)Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 да 2010 года, асобны раздзел склалі паэтычныя пераклады. Аўдыёдадатак утрымлівае пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.
Кніга Луцкевіч Антон. Да гісторыі беларускага руху (разьдзел ГІСТОРЫЯ/ПУБЛІЦЫСТЫКА)

Кніга мае загаловак “Да гісторыі беларускага руху”, бо тэксты, зьмешчаныя ў ёй, — гэта падрыхтоўчы матэрыял для тых, хто некалі возьмецца і напіша фундамэнтальную гісторыю барацьбы за вызваленьне беларускага народу ад сацыяльнага, нацыянальнага, палітычнага і духоўнага ўціску. Уласна кажучы, уся творчасьць Антона Луцкевіча — як бы дзёньнік гэтае барацьбы, самае жывое яе сьведчаньне.
Цалкам навіны ад 29.03.2011 ТУТ.
Навіны ад 10 сакавіка 2011 г.
Кніга Вітальд Бярнацкі. Паўстаньне Хмяльніцкага (разьдзел ГІСТОРЫЯ/ПЕРАКЛАДЫ)
Гэтая праца прысьвечаная падзеям літоўскага тэатру ваенных дзеяньняў напрыканцы лета і ўвосень 1648 г. ды ўзімку 1649 г., а таксама летняй кампаніі князя Януша Радзівіла, што завершылася ягонай бліскучай перамогай над коннай казацкай арміяй ля Лоева 30 ліпеня 1649 г.

Кніга Бартушка Марк. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг. (разьдзел ГІСТОРЫЯ/ПЕРАКЛАДЫ)
Кніга будзе цікавая аматарам самых разнастайных вэрсіяў найноўшай беларускай гісторыі. Тут знойдзеце разьдзелы, прысьвечаныя калябарантам, нямецкаму тэрору ў Беларусі, савецкаму партызанскаму руху, польскаму нацыянальнаму супраціву на беларускіх землях, беларускім нацыянальным праблемам часоў Другой сусьветнай, а таксама ўкраінскаму і габрэйскаму рухам у Беларусі часоў нямецкай акупацыі.
Кніга Янсан Тувэ. Камета над далінай мумітроляў (разьдзел ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ/ПЕРАКЛАДЫ)
Гэтая казачная аповесць — другая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям,чароўным і забаўным істотам, прыдуманым і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914—2001).
Навіны ад 28 лютага 2011 г.:

Кніга Прэс-фота Беларусі 2010 (разьдзел ФОТААЛЬБОМЫ)
Альбом — вынік першага ў гісторыі конкурсу фотажурналістаў, своеасаблівы зрэз прафесійнага майстэрства беларускіх фатографаў, што працуюць у сферы медыяў.

Кніга Бардах Юліуш. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (разьдзел ГІСТОРЫЯ/ПЕРАКЛАДЫ)
У кнігу выбраных прац вядомага польскага вучонага ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і праблемах нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Выданне змяшчае найпаўнейшую бібліяграфію навуковых публікацый гісторыка.
Цалкам навіны ад 28.02.2011 ТУТ